Новости

Творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Бэлай Масумян
Запрашаем 19 верасня а 16-ай гадзіне на творчую сустрэчу з народнай артысткай Бэлай Масумян.

Бэла Амаўна нарадзілася 15 верасня 1937 года. З 1961 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.


Выстаўка "Сцэнічная прастора"

З 20 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстаўка творчасці мастака Любові Сідзельнікавай “Сцэнічная прастора”


Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі запрашае на літаратурна-музычную вечарыну "МЕНЕСТРЭЛІ ІМКЛІВАЙ ЭПОХІ”

7 верасня Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашае на літаратурна-музычную вечарыну “МЕНЕСТРЭЛІ ІМКЛІВАЙ ЭПОХІ”. У праграме: прэзентацыя кнігі Ірыны Шумскай “Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння”, адмысловая канцэртная праграма ад трыа “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова (прагучаць творы М. Агінскага, С. Манюшкі, Ф. Міладоўскага, Я. Тарасевіча і інш.), музычная паэзія Ірыны Хадарэнка і розныя прыемныя сюрпрызы.




®