Конкурс ганчароў «Гліна спявае»

У г.п.Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці на базе ўстановы культуры ”Цэнтр народнай творчасці і раместваў“ адбыўся III Міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Арганізатрамі Пленэра і конкурса ганчароў ”Гліна спявае“ з’яўляліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, Дзяржаўная установа культуры змешанага тыпу ”Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур“, Грамадскае аб’яднанне ”Беларускі саюз майстроў народнай творчасці“, дзяржаўная установа ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.

21-го майстра з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі з’яднала адзіная мэта – захаваць і папулярызаваць адзін з найбольш старажытных традыцыйных рамёстваў – ганчарства.

У адзін з насычаных працай дней Пленэра прайшоў унікальны майстар-клас ”Тэхналогія аплятання ганчарнага посуду берасцянымі стужкамі“, які правеў наш мастак  В.А.Зінкевіч.

Конкурс ганчароў ”Гліна спявае“, які правадзіўся пад час пленэра выявіў 15 пераможцаў у пяці намінацыях. Валерый Анатольевіч Зінкевіч быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата першай ступені ў намінацыі "Лепшы ганчарны посуд"

На працягу чатырох дзён у г.п.Копысь адбывалася сапраўднае свята гліны і агню, майстры ўзялі для сябе шмат новага і цікавага па тэхналогіі апрацоўкі гліны. Гэты Пленэр стаў яшчэ адной прыступкай на шляху пазнання, захавання і развіцця аднаго з найстаражытнейшых рамёстваў Беларусі - ганчарства.

623