Партизанский оберег

Толстые темно-серые кручёные нити все еще надежно держат форму, крепкие швы за много десятилетий не разошлись, и эту уникальную вещь можно было бы примерить даже сейчас. А ведь пуловеру, связанному в лихое военное время, уже почти 80 лет! Но есть еще одна страничка биографии этого предмета, которая по-настоящему удивляет и восхищает.

Суровой зимой 1942 года женщины деревни Закутье за одну ночь связали полушерстяной пуловер для партизана 752-го партизанского отряда Дебольского Константина Павловича, который замерзал в зимнюю стужу. Партизан Дебольский прошел дорогами войны, участвовал в боях легендарной партизанской бригады под командованием Героя Советского Союза Виктора Ливенцева, в боях за освобождение Беларуси, после войны работал в Совете Министров БССР, строительной отрасли Белоруссии. Но куда бы ни бросала судьба бывшего партизана, как святыню, он хранил связанный сельскими женщинами пуловер и считал, что эта теплая вещь была его личным оберегом в тяжелых жизненных ситуациях, и не раз “отводила” от бойца вражескую пулю.

Своей дочери Елене Константин Павлович завещал после его смерти вернуть эту святую вещь – символ милосердия, людской доброты, самопожертвования – на Кличевщину.

Так пуловер оказался в нашем музее и стал необычным продолжением древней славянской традиции: создания предмета-оберега, который выполняли по строгим древним законам предков. Обычно это были рушники, которые ткались и вышивались за одну ночь – от заката до восхода солнца. Однодневные обережные рушники, выполненные по всем правилам, были очень сильными защитниками семьи, деревни и того, кому их передавали. Как правило, такой рушник-оберег делался в одном доме, куда собирались мастерицы в нечетном количестве. За всю ночь ими не произносилось ни слова, все были сконцентрированы на работе и проблеме, которой должен помочь оберег. Общая мысленная молитва усиливала защитные силы рушника. Этнографы отмечают, что составные энергии, собранные воедино, очевидно, делали такой предмет уникальным по силе воздействия.Если рушник-оберег изготавливали для защиты деревни от болезней и бед, после завершения работы, с восходом солнца жители деревни  с молитвой обносили деревню и оставляли рушник на деревенском кресте у дороги.

Нам известны случаи, когда женщины местных деревень Кличевщины совершали такой обряд в военное время, чтобы уберечь селение от рук фашистов-карателей.

История о пуловере-обереге настолько необычна и трогательна, что по ее мотивам как-то совсем легко была написана эта баллада.

ДВА  ВАСІЛЬКІ

Балада пра абярэг.

Наш край лясны хавае шмат паданняў,
Людскую памяць толькі закрані.
У памяці святой, зямлі адданай,
Вытокі мужнасці і сілы карані!

***

Узімку цямнее рана,
Сцелецца снег па зямлі.
Грукнула... « Хто? Партызаны?
Ці карнікі смерць прыняслі?!»

Мар´я хутчэй да аконца,
Ад страху ўсе цела звяло!
З палегкай уздыхнула:  «Ну, хлопцы,
Заходзьце пад наша крыло».

Зайшлі. Патапталіся сціпла.
Глядзяць  -  абразы ля акна.
«Сядайце вячэраць», - гасцінна
Байцоў  запрасіла яна.

Прыселі. «Даруй, гаспадыня,
Нам бы крыху адпачыць».
«Ешце, бо бульбачка стыне.
Куды ж вы па цемнай начы».

Ахвотна адставілі зброю,
Глядзяць насцярожна ў акно...
«Не бойцеся, вас супакою,-
У нас немцаў не чутно даўно.
Аж з лета, як вескі спалілі,
Мо, чулі - Вязень і Сялец?
У жніуні блакадай накрылі!
Калі ўжо ім прыдзе канец?!

«Ды прыйдзе», - ў размову ўключыўся
Старэйшы, відаць, камандзір, -
«У баях нават вораг стаміўся,
Падралі мы немцу мундзір!
А мы — з баявога задання.
Пяць сутак па зімнім шляху.
Ты вер - перамога настане,
Набрацца б цярпення крыху!»
«О, колькі патрэбна  цярпення,
На фронце ж мой сын, Васілек!
І кожнае, верце, імгненне
Прашу  яму легкіх  дарог!»

І  Мар´я  падкладвала ежу -
Усе, чым багата была,
Употай кідаючы позірк
На гасцей, што прыйшлі да стала.

Як глянула — што за прычына?
У зняменні застыла рука:
Малодшы, зусім жа хлапчына,
Напомніў   яе Васілька!

Віхрасты, чарнявыя бровы,
І погляд блакітных вачэй,
І чуб — ну, такі ж адмысловы!
Забілася  сэрца шпарчэй!

У ватоўцы старэнькай падранай,
Сарочка з чужога пляча,
Бінты на залечаных ранах-
У бой рваўся, відаць згарача!

Глядзела — і твар прыкрывала,
Хусцінку сціскала у кулак,
І вочы сляза засцілала.
«Што з вамі?» - «Нічога, я так...»

Калі ж партызаны заснулі,
Пакінуўшы ў хаце дазор.
Накінула Мар´я хусцінку,
Пайшла да суседкі ў двор.

Прыйшло, як маланка, рашэнне,
Сама не спасцігла, адкуль,-
Знайсці для сыночка збавенне:
Закрыць яго сэрца ад куль!

Сяброўкі яе падтрымалі,
У памяці кожнай навек,
Як матулі за ноч вышывалі
Свяшчэнны ручнік- абярэг.

Майстрыхі бралі абяцанне
Па законах бабуль і дзядоў:
Работу пачаць на змярканні,
А скончыць да першых пяўнеў!
З малітваю гэтай святыняй
Абносілі веску ў бядзе,
І верылі, што не пакіне
Удача ніколі, нідзе!

«Скажы нам,- дзівілісь жанчыны,-
Не ўцяміць ніяк аднаго:
Ручнік вышываць для хлапчыны?
- Не, пуловер звязаць для яго!

«От дзіва! - завохкалі ў хаце.
- Пуловер,- які ж абярэг?!»
«А тое, што зроблена маці,
Надзелена сілай навек!»

І марна не трацячы часу,
Хто ніткі нясе, хто  пруткі.
Паселі на лаўкі адразу:
Хутчэй за работу, жанкі!

Патрэсквае ў змроку лучына,
Гаворка забыта даўно,
Шпарка працуюць жанчыны,
Вяжацца палатно.
Малітва ўзлятае ў нябесы,
Вяжацца палатно,
Зліліся людскія лесы,
Бо гора на ўсіх адно!

Здавалася, сталі ў малітве,
Каб  Бога прасіць аднаго,
Жанчыны  усёй Беларусі,
Жанчыны Сусвету  ўсяго!

...Ноччу ўзнялася завея,
Добра сляды замяла.
Яшчэ да світанку, з надзеяй
Адправілі хлопцаў з сяла.
І Мар´я, сціскаючы крыжык,
Шаптала: «Сыночак, вазьмі,
Старайся ў пекле тым выжыць,
Дабрынёю дзяліся з людзьмі!».

ЭПІЛОГ

Ен выжыў. Сустрэў Перамогу.
Медаль  атрымаў за Берлін.
А помніў  заўжды абярэг, і дарогу,
І рукі святыя вясковых жанчын...

І ведаў, што  мараць матулі  сусвету -
Сабрацца ўсім у святой цішыні
І зрабіць абярэг для зялёнай Планеты,
Каб прыкрыць чалавецтва ад пажару вайны! 

Л.Ачыновіч, навуковы супарцоўнік

краязнаўчага музея

444