Праграма Міжнароднага дня музеяў і Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024» у музеях Полацка


Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў днём (з 10.00 да 18.00) і вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, інтэрактыўныя праграмы і квэсты, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.


Праграма Міжнароднага дня музеяў у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку
18 мая 2024 года
10.00 — 18.00


Прыродна-экалагічны музей

11.00 — 16.00 Працуе міні-заапарк «ЗооЛэнд» (аддзел экалагічнага выхавання ДУДА) — пры адсутнасці дажджу


Дзіцячы музей

15.00 Пазнавальна-забаўляльная праграма з майстар-класам па вырабе мяккай цацкі «Мы неразлучныя сябры — Цацка, мама, я і ты!»

Узроставае абмежаванне 4+
Удзел — па ўваходных квітках
Папярэдні запіс па тэл. 46-45-58 (колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 25 чал.)


Мастацкая галерэя

16.00 Канцэрт вучняў фартэпіяннага аддзялення Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Н. М. Лапіцкая

Па ўваходных квітках

17.00 Адкрыццё выстаў Рымы Карачан «Поёт, взлетая, кисть» (графіка сумі-э) і Марыны Бекеевай «Жывапіс»


Праграма Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024» у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку
18 мая 2024 года
18.00 — 23.00


Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

18.30, 19.30, 20.30. Тэатралізаваная дзея «Урокі манаха Сімяона» (для дзяцей 6–12 гадоў).

Удзел — па ўваходных квітках
Папярэдні запіс па тэл. 46-57-25.


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

18.00 Адкрыццё выставы лялек з Лепельскага Цэнтра рамёстваў «Беларускі традыцыйны строй у мініяцюры»

19.00; 20.30 Музейны квэст «Скарб бабкі Агапкі». Пераможцаў чакае цікавы прыз!

Кошт удзелу — 2 руб.
Узроставае абмежаванне 12+


Дзіцячы музей

18.00 Пазнавальна-забаўляльная праграма з майстар-класам па вырабе мяккай цацкі «Мы неразлучныя сябры — Цацка, мама, я і ты!»

Узроставае абмежаванне 4+
Удзел — па ўваходных квітках
Папярэдні запіс па тэл. 46-45-58 (колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 25 чал.)


Домік Пятра I

Гульнёва-забаўляльная праграма «МЧС спешит на помощь полочанам!»:

Ніжняя зала Доміка Пятра I:

18.00 — 23.00 Часовая экспазіцыя «Утаймавальнікі вогненнай стыхіі»

Дворык Доміка Пятра I:

18.00 — 20.00 Гульнятэка «Спецатрад 112»
20.30 — 21.00 Прэзентацыя Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства
21.30 — 22.30 Музычная пляцоўка «З песняй па жыцці»

Вуліца Ніжне-Пакроўская — насупраць Доміка Пятра I:

18.00 — 21.30 Выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання
20.00 — 20.30 Пажарны крос-фіт
21.00 — 21.30 Паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС


Краязнаўчы музей

18.00 — 23.00 Працуе выстава «ПроСовторг»

19.00; 20.00; 21.00 Кінавіктарына «І гэта ўсё — савецкі гандаль!»


Прыродна-экалагічны музей

18.00 — 20.00 Настольная гульня «Прыродны калейдаскоп» — у ландшафтным садзе (пры неспрыяльных умовах надвор'я — у выставачнай зале)

20.00 Выступае тэатр песні «Субботея» (г. Наваполацк) — у ландшафтным садзе

18.00 — 23.00 Працуе фотавыстава Васіля Белякова (г. Паставы) «Хрупкая красота»


Мастацкая галерэя

18.00 — 22.30 Выстава-продаж акварэляў Фелікса Гумена ў мастацкім салоне

18.00 — 19.30 Перформанс «Запрашаюць музеі Полацка. Мастацкая галерэя» з удзелам сяброў коннага клуба «У Кузі на ранча». Прапануецца фотасесія і катанне верхам (на пляцоўцы за Мастацкай галерэяй)

18.30 Майстар-клас «Японскае мастацтва сумі-э» ад Рымы Карачан (Мінск)

Кошт удзелу — 5 руб

19.30 «Музычныя замалёўкі». Выступленне вучняў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў: класа аргана К. Пагарэлай, класа флейты М. Шыцько, інструментальнага ансамбля «Festivo» пад кіраўніцтвам В. Жыхаравай

21.30 «Гукі і фарбы» — святочны канцэрт. Вікторыя Бабенка — скрыпка, Ксенія Пагарэлая — раяль

Кошт квітка — 5 руб


з 18.00 да 23.00 уваход у музеі:

дарослым — па льготным квітку, дзецям — 1 руб.

346