Летнія канікулы ў Мастацкай галерэі

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Летнія канікулы ў Мастацкай галерэі пачаліся з правядзення супрацоўнікамі новых музейна-педагагічных заняткаў «Хто жыве на старонках казак?». Навучэнцы 1-х — 4-х класаў пазнаёміліся з кніжнай графікай і даведаліся аб прафесіі мастака-ілюстратара.

Хто жыве на старонках казак? Што такое кніжная графіка? Хто стварае ілюстрацыі ў кнігах? На гэтыя і іншыя пытанні хлопцы і дзяўчаты знайшлі адказы падчас цікавых заняткаў. Вокладка, тытульны ліст, ілюстрацыя, застаўка — карпатлівая праца майстра, які старанна прадумаў кожную дэталь, што суправаджае чытача ў часе чытання ўсёй кнігі.

Дзеці пазнаёміліся з ілюстрацыямі Н. Паплаўскай, Я. Мацееўскай і А. Лось, згадалі казку П. Яршова, К. Чукоўскага і вершы А. Барто.

У творчай майстэрні школьнікі змаглі паспрабаваць сябе ў якасці мастакоў-ілюстратараў, намаляваўшы ілюстрацыю да рускай народнай казкі «Ліса і журавель». Перад дзецьмі стаяла няпростая задача — з дапамогай двух колераў адлюстраваць галоўных герояў казкі. Школьнікі бліскуча справіліся з заданнем: героі атрымаліся яркія, незвычайныя і вельмі розныя.

143