Абрадавае мерапрыемства«Вячоркі»
28 лістапада 2021 года
з 14:00 да 15:30
Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі, за працай маглі і жартаваць, расказаць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадваць загадкі, спяць песні.
Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання, які знік у сучасным асяродку.
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак.
Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!
Вас чакае:
экскурсія па выставе «Беларускі лён»;
расповед беларускіх чароўных казак;
майстар-клас па беларускім танцам і гульням.
Кошт квіткоў:
для дарослых – 8.00 руб.;
для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.