Паважаныя калегі, землякі, сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя калегі, землякі, сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дата 3 Ліпеня назаўжды ўвайшла ў гісторыю нашай краіны як самая яскравая старонка барацьбы беларускага народа за Свабоду і Незалежнасць. Сёння асабліва востра адчуваецца, наколькі далікатным можа быць мір, і як важна захоўваць тое, што здабыта такой высокай цаной.

Няхай наша Беларусь будзе моцнай, мірнай і паспяховай! Няхай у кожным доме пануюць дабро, згода і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!
Са святам!
З павагай, калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча.

 

16