Прэзентацыя мастацкай выставы «Прагулкі вакол музея»

20 мая 2025 года ў нашым любімым доме-музеі прайшла прэзентацыя выставы мастацкіх работ Генадзя Чыстага, вядучага мастака Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Сімвалічна, што імпрэза пачалася з прывітальнага слова вучонага сакратара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Наталлі Калядчык. Прыемна, што на выставу завітала Алена Матросава, кіраўнік секцыі афарміцельскага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, старэйшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Павіншаваў паважанага мастака з вернісажам і Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Да віншаванняў далучыліся былыя калегі Генадзя Рыгоравіча, супрацоўнікі музеяў, якія стварылі разам з ім шмат пастаянных экспазіцый і часовых выставак. Былі таксама віртуальныя віншаванні з Нясвіжа і Яраслаўля!

Запрашаем наведаць выставу акварэляў Генадзя Чыстага “Прагулкі вакол музея”!

204