Паважаныя сябры, майстар-клас Іллі Савянкова па тэхніцы Брамойль адбудзецца 22 траўня ў 15:30. Таксама ў музеі праходзіць выстава «Шлях Нёмана», на якой прадстаўлены працы, выкананыя ў тэхніцы Брамойль

Паважаныя сябры, майстар-клас па тэхніцы Брамойль адбудзецца 22 траўня ў 15:30.

Месца правядзення – Музей гісторыі кнігадрукавання і фатаграфіі (вул. Камунараў, 7).

На майстар-класе ў кожнага будзе магчымасць зрабіць свой Брамойль. Усе неабходныя матэрыялы для гэтага будуць прадстаўлены. Паколькі памеры пакоя і месцаў для працы абмежаваны, удзел будзе адбывацца па папярэднім запісе. Калі вы хочаце ўдзельнічаць - паведаміце мне зручным для Вас спосабам.

+375 (29) 879-60-82
Telegram: @ilyasavenkov13
Instagram: _ilyasavenkov

На мерапрыемстве вы можаце зрабіць вольнае ахвяраванне для дзейнасці мастака.
Да сустрэчы!

140