Штогод, пачынаючы з 1977 года, ІКОМ праводзіць Міжнародны дзень музеяў, які з'яўляецца ўнікальнай падзеяй для міжнароднай музейнай супольнасці. У гэты дзень музеі-ўдзельнікі арганізуюць мерапрыемствы ў рамках абранай тэмы, залучаюць да сябе сваіх наведвальнікаў і падкрэсліваюць значнасць музея як установы, закліканай спрыяць грамадскаму развіццю.
Мэта Міжнароднага дня музеяў — прыцягнуць увагу грамадскасці да таго факту, што «музеі з'яўляюцца важным сродкам культурнага абмену, узбагачэння культур і развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва і міру паміж народамі». Мерапрыемствы Міжнароднага дня музеяў праводзяцца 18 мая. Працягласць мерапрыемстваў не абмежаваная: яны могуць доўжыцца адзін дзень, выхадныя ці цэлы тыдзень. Упершыню Міжнародны дзень музеяў быў адзначаны 40 гадоў таму.
Кожны раз абраная тэма адказвае актуальным запытам грамадства.
У 2025 годзе тэмай Міжнароднага Дня музеяў стане «Будучыня музеяў у грамадстве, якое хутка змяняецца». Тэма будзе прысвечана таму, як музеі арыентуюцца і ўносяць свой уклад у свет, які перажывае глыбокія сацыяльныя, тэхналагічныя і экалагічныя змены.
Музеі — гэта больш, чым проста месцы для захавання помнікаў, яны актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні ўстойлівых і інклюзіўных супольнасцяў. Тэма гэтага года адпавядае тром мэтам устойлівага развіцця:
- Музеі падтрымліваюць мясцовую эканоміку, ствараючы магчымасці для працаўладкавання і прапаноўваючы адукацыйныя праграмы, якія пашыраюць магчымасці супольнасцяў.
- Заахвочваючы творчы падыход і выкарыстоўваючы тэхналагічныя дасягненні, музеі стымулююць інавацыі і павышаюць даступнасць.
- Музеі ўносяць уклад ва ўстойлівае развіццё гарадоў, выступаючы ў якасці культурных цэнтраў, якія спрыяюць інтэграцыі, жыццястойкасці і захаванню спадчыны.
#InternationalMuseumDay #IMD2025 #Міжнародныдзеньмузеяў
Азнаёміцца з папярэднімі тэмамі Міжнароднага дня музеяў, вы можаце па актыўных спасылках ніжэй:
- Міжнародны дзень музеяў — 2024. Музеі, адукацыя і навуковыя даследаванні
- Міжнародны дзень музеяў — 2023. Музеі, устойлівае развіццё і дабрабыт
- Міжнародны дзень музеяў — 2021. Будучыня музеяў: аднаўленне і пераасэнсаванне
- Міжнародны дзень музеяў — 2020. Музей як прастора роўных магчымасцяў: разнастайнасць і інклюзія
- Міжнародны дзень музеяў — 2019. Музеі як цэнтры культуры: будучыня традыцыі