Паважаныя наведвальнікі сайта!
Інтэрнэт-партал «Музеі Беларусі» віншуе вас з Днём Перамогі. Гэты дзень напаўняе нашыя сэрцы светлым смуткам і вялікім гонарам за беларускі народ. 9 мая — вечны сімвал адвагі, сілы духу і бязмежнай любові да роднай зямлі. Памяць пра Перамогу перадаецца з пакалення ў пакаленне, умацоўваючы ў нас веру ў дабро і справядлівасць.
Жадаем, каб нязломная мужнасць і гераічны дух савецкіх воінаў, дзякуючы якім была здабыта перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, заўсёды жылі ў нашых сэрцах. Хай свята стане дадатковай прычынай абняць родных і блізкіх, і вы парадуецеся разам простым, але важным рэчам: здароўю і шчасцю.
Дзякуй за чыстае і пяшчотна-блакітнае мірнае неба, за гэты спакойны і квітнеючы май. Са святам!