
Паважаныя сябры!
Музеі Браслава сардэчна віншуюць усіх з надыходзячым святам 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
З кожным годам усё далей і далей адыходзіць пераможная вясна 1945 года.
Але мы ўпэўнены, памяць аб вялікім подзвігу нашага народа ніколі не памеркне.
Нізкі паклон удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу за мірнае неба над галавой. Для нас яны заўсёды будуць прыкладам мужнасці і адвагі, самаахвярнай любові і адданасці свайму народу і Айчыне.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і чыстага неба над галавой.
У гэты знамянальны дзень запрашаем жыхароў і гасцей горада Браслава далучыцца да святкавання Дня Перамогі разам з намі!