Акцыя «СЦЯНА ПАМЯЦІ»

Дом-музей Адама Міцкевіча далучыўся да АКЦЫІ "СЦЯНА ПАМЯЦІ". Мэта АКЦЫІ – захаванне памяці пра лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі нашай Радзімы, далучэнне моладзі да сямейных каштоўнасцяў і выхаванне пачуцця гонару і патрыятызму.

Вялікая Айчынная вайна стала самай трагічнай падзеяй у гісторыі Беларусі. Яна забрала жыцці мільёнаў людзей і закранула практычна кожную сям'ю. Беларускі народ хацелі паставіць на калені, прымусіць служыць, раздушыць, прынізіць, сцерці з зямлі з неймавернай жорсткасцю. Не атрымалася. Сапраўдныя беларусы прывыклі схіляць галовы перад подзвігам, але ніколі перад ворагам.

Тысячы не вярнуўшыхся з палёў бітваў, тысячы, падвергнутых фашыстамі ўсвядомленаму генацыду беларускага народа… Гэта нашы дзяды і прадзеды, гэта нашы сваякі са старэйшага пакалення. Мы не можам пра гэта забыць, нашыя дзеці і ўнукі павінны гэта ведаць. Важна, каб мы разам будавалі нашу будучыню, памяталі подзвіг савецкага народа і цану Перамогі.

Памятаем і ганарымся!

202