Майстар-клас па роспісу Велікодных яек

Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстова для дзяцей Астравецкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў майстар-клас па роспісу велікодных яек. Афарбоўванне яек з'яўляецца сімвалам Вялікадня і, несумненна, нясе велізарны сэнс. Усе вельмі стараліся. Дзіцячыя фантазіі не маюць межаў. Кожнае яйка атрымалася незвычайнае, бо яно стваралася ад душы і з любоўю.

434