Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Мінкульт: зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пераможцамі ў конкурсе, абвешчаным Міністэрствам культуры Беларусі, сталі працы Максіма Шніпа і Крысціны Пачабут.

Лагатып (знак) можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шляхам размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі, на аб'ектах вонкавай рэкламы, у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, Дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі, - дадалі ў ведамстве.

380