
У Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Асноўная тэма - "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа".
15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя, якая ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека.
Напярэдадні сумнай даты - Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі - гаварылі і пра падзеі трагічнага дня 22 сакавіка 1943 года. У ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе ўжо ўстаноўлена больш за 10,5 тыс. сёл і вёсак, якія пацярпелі ў гады акупацыі, у тым ліку больш за 200 населеных пунктаў, якія падзялілі лёс Хатыні, гэта значыць былі поўнасцю знішчаны і не адрадзіліся пасля вайны.