Конкурс творчых работ «Культурны Метад — 2025»

Конкурс творчых работ «Культурны Метад — 2025»

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік стаў партнёрам конкурсу творчых работ «Культурны Метад».

 

«Культурны Метад» — гэта творчы конкурс, які штогод арганізуецца для моладзі студэнтамі Паўночна-Заходняга інстытута кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ у Санкт-Пецярбургу (СЗИУ РАНХиГС) і накіраваны на рэалізацыю і падтрымку маладых экспертаў у сферы рэкламы, маркетынгу і сувязей з грамадскасцю. Удзел у ім — гэта магчымасць для канкурсантаў распрацаваць PR-праект для буйных кампаній і атрымаць вопыт укаранення кейса ў бізнес.

 

 

Конкурс уключае некалькі кірункаў:

  • Стварэнне відэароліка;
  • Распрацоўка брэндбука;
  • Распрацоўка сайта;
  • Стварэнне маскота.

Сёлета ўдзельнікі конкурсу змогуць зрабіць свой уклад у развіццё Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка: у рамках брыфу ім трэба будзе распрацаваць маскоты для яго філіялаў. Гэтыя персанажы павінны стаць вядомымі сімваламі, якія адлюстроўваюць асаблівасці кожнага філіяла, яго гісторыю і атмасферу.

Гэтак жа сярод партнёраў конкурсу прадстаўлены: Бертгольд цэнтр, Аэрапорт Пулкава, Дварцовая Арт, Міжнародны Тэатр Драмы і Камедыі, Цэнтральны музей чыгуначнага транспарту РФ.

Даведацца больш пра конкурс можна па спасылцы: https://vk.com/culturalmethod.

456