НОЧ МУЗЕЯЎ У МУЗЕІ МАКСІМА

Ноч музеяў

“АД КЛАСІКІ ДА МАДЭРНУ”

18 мая 2024, 19.00 – 02.00

у “Літаратурным музеі Максіма Багдановіча”

Фае

  • Майстар-клас па вырабе “Медаля “Максім Багдановіч”
  • Разыгранка

Выставачны зал

19.00 – ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай
20.30 – Ілья Шынкарэнка
22.00 – Хуткія літаратурныя знаёмствы
23.00 – Бараноўскі Міхал
24.00 – Беларускія дыяфільмы і гарбатка

1 зала

19.00 – Квэст па вопратцы канца XIX – пачатку XX стагоддзя;
20.00 – Батлейка
21.00 – “Мушка Зелянушка і Камарык – насаты тварык”
22.00 – Квіз/Рэбусы

3 зала

19.00 – 22.00 Архіўныя росшукі vs Нашы продкі ў інтэрнэце;
23.00 – салонная гульня “Флірт-залёты”

5 зала

19.00 – Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты.
21.00 – Custom адзення ад Святланы Верабей

* Медаль “Максім Багдановіч”. Свой асабісты вы зможаце зрабіць самастойна цягам “Ночы музеяў”. Колькі гліны, пара парадаў майстра, крыху любові да паэзіі – і сувенір гатовы!

* Разыгранка. Прапануем аддацца лёсу і прыняць удзел у разыгранцы – прайграць немагчыма, ну а там – як пашанцуе.

* “Сустрэча з віртуозамі” – так называецца новая праграма ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай. Менавіта выступленнем гэтага цудоўнага філарманічнага калектыва мы распачынаем сёлета нашую “Ноч музеяў”. Вас чакаюць: Іаганес Брамс, Фрыц Крэйслер, Эжэн Ізаі, Ігар Фралоў, Пётр Чайкоўскі, Астар П’яцола ў выкананні ансамбля “ Класік-Авангард”.
Салісты: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Караліна Дыба (скрыпка) Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна).

* Ілья Шынкарэнка – спявак і Тык-Ток блогер, выканае песні на словы беларускіх класікаў і свае ўласныя творы

* Пра што можна паразмаўляць з незнаёмцам?.. Канешне, пра кнігі і любімых пісьменнікаў. Прапануем прыняць удзел у “Хуткіх літаратурных спатканнях” у музеі Максіма Багдановіча. 7 хвілін на кожную сустрэчу – каб распавесці нешта цікавае пра сваіх фаварытаў, а таксама паслухаць, што цікавенькага чытаюць астатнія, падзяліцца любімымі вершамі і літаратурнымі анекдотамі.

* Міхал Бараноўскі – паэт, бард.

* Батлейка – традыцыйныя сцэнкі з вясёлымі і павучальнымі аўтарскімі імправізацыямі. Россып запамінальных персанажаў.
Дзіва, што, наш Максім Адамавіч таксама збіраўся зрабіцца батлейшчыкам, каб радаваць публіку займальнымі прадстаўленнямі!

* “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”. Любоўныя жарсці і сямейная трагедыя, звычайнае “камарынае” шчасце і смяротная спакуса, пэўна, так можна апісаць спектакль-буфанаду студэнтаў тэатральнай кафедры БДУКІМ (рэжысёр – Аляксей Дзямідчык). І ўсё гэта па матывах паэмы Максіма Багдановіча. Новае прачытанне сюжэта, цікавае візуальнае рашэнне, пластыка і эмоцыі, ад якіх нідзе не схавацца.

* КВІЗ. Ці ўсё вы ведаеце пра Максіма Багдановіча і яго творчасць. Праверыць проста – трэба прыняць удзел у музейным КВІЗе. Веды, кемлівасць – і прызы ў Вас у кішэні (ці ў торбе, калі пераможаце).

* Архіўныя росшукі. Прапануем на пэўны час прымерыць ролю музейнага даследчыка і папрацаваць са старымі дакументамі. Навучым бачыць важную інфармацыю, якая хаваецца ад першага погляду, і чытаць паміж радкамі.

* Нашы продкі ў інтэрнеце. Завітвайце на нашу праграму і мы распавядзем, як зрабіць пошук продкаў займальным і цікавым. Пачніце вырошчваць радаводнае дрэўца сваёй сям’і менавіта ў гэтую фантастычную ноч!

* “Флірт-залёты” – салонная гульня канца XIX стагоддзя. Старасвецкая забава, якая дазваляе весці “асабістыя” размовы ў вялікай кампаніі праз зашыфраваныя пасланні.

* Прабабуля Максіма Рузаля Асьмак была сапраўднай скарбніцай сакральных ведаў. Яна ўмела лекаваць, варажыць, дапамагала людзям арганізоўваць урачыстыя падзеі. Даведацца пра сямейны фальклор Багдановічаў і гісторыю варажбы можна цягам заняткаў "Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты".

* Custom адзення ад Святланы Верабей – колькі ўзмахаў кісткі і адзенне са звычайнага ператвараецца ў дызайнерскае. Майстар-клас па рабоце з неонавымі фарбамі і дэкору вопраткі правядзе сапраўдная ЗОРКА* сваёй справы.

* Машыны часу пакуль не прыдумалі, але музей такое месца, дзе падарожжа ў мінулае цалкам магчымае. І здзейсніць яго можна даволі проста. На завяршэнне тлумнай ночы, прапануем вам паглядзець беларускія дыяфільмы, якія выходзілі ў пачатку 1990-х.

Нашыя традыцыі, рамёствы, святы і, канешне, казачкі, што яшчэ трэба, каб ізноў зрабіцца дзіцёнкам.

64