Усіх віншуем з Міжнародным днём роднай мовы! Мова — душа народа, жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.
Да Дня роднай мовы быў падрыхтаваны музейнага-педагагічны занятак "Фальклорная мазаіка".
Удзельнікамі сталі навучэнцы 5 "б" класа, СШ №4 г. Навагрудка.
За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну - казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, павер'і, загадкі і песні.
У падарожжы па беларускай мове дзеці пазнаёміліся менавіта з гэтым каштоўным скарбам, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і важнасць свята. Дзейнічала і фотавыстаўка "Перакладчыкі твораў Адама Міцкевіча на беларускую мову".
Дзеці паказалі добрыя веды, за што атрымалі дыплом знаўцаў роднай мовы.