Перыядычнае выданне, прысвечанае пытанням музейнайсправы, падрыхтавана ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое бачыцца важкім крокам у паступальным развіцці гэтай запатрабаванай грамадствам сферы культуры.
Гэта першы ў гісторыі айчынных музеяў рэспубліканскі часопіс, адрасаваны перш-наперш музейным спецыялістам. Ён — своеасаблівая пляцоўка для абмену вопытам, актуальнымі напрацоўкамі ў галіне збіральніцкай, навуковай, фондавай, экспазіцыйнай,культурна-асветніцкай і культурна-адукацыйнай дзейнасці.
Часопіс будзе цікавым для даследчыкаў айчыннай і сусветнай гісторыі, супрацоўнікаў архіваў. Краязнаўцы, прыватныя калекцыянеры, выкладчыкі школ і ВНУ знойдуць у публікацыях неабходную для іх прафесійнай дзейнасці інфармацыю.
З электроннымі версіямі нумароў часопіса «Беларускі музей», якія выйшлі раней, вы можаце азнаёміцца па спасылцы.
Прэзентацыйны выпуск часопіса «Беларускі музей» прадстаўлены ніжэй.
© Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Чытаць |