Навагодні ліхтарык

Усе дзеці чакаюць, калі ж прыйдзе Новы Год.  Адны замовілі падарункі Дзеду Марозу, а іншыя вырашылі майстраваць самі. Дапамагае ім Аляксандра Камандзірчык, якая адмыслова прыязджае з Мінску, каб правесці майстар - класы. У майстэрні "Ганчарства" прайшоў майстар - клас па вырабу навагодняга ліхтарыка. Старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Сухавецкая  і Аляксандра  на працягу некалькіх гадзін займаліся з дзецьмі, і як вынік - ліхтарык і добры настрой, падмацаваны творчай кампаніяй і гарбатай з прысмакамі. Наперадзе шмат іншых заняткаў.

729