Філіял "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка"

Гасцёўня знаходзіцца па адрасе вул. Старавіленская, 14 у Траецкім прадмесці. Менавіта з гэтага будынка пачалася гісторыя музея тэатральнай і музычнай культуры, бо працоўная група, якая займалася зборам і апрацоўкай будучых музейных экспанатаў размяшчалася ў ім. На сённяшні дзень тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў тут працуе пастаянная экспазіцыя “Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Ўладзіслава Галубка”. Акарамя гэтага, ў гасцёўні маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыі.

Гасцёўня мае цікавую і разнастайную выяздную праграму:
1. лекцыя на тэму:
“Беларускі народны тэатр – батлейка”
(расказ экскурсавода, мультымедыя- прэзентацыя, лялечны спектакль)
2. лекцыя на тэму:
“Тэатральныя лялькі”
(расказ экскурсавода, мультымедыя-прэзентацыя з паказам лялек, гульня “Крыжаванка”)
3. лекцыя на тэму:
“Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка”
(расказ экскурсавода, мультымедыя-прэзентацыя, відэафільм)
Для вучняў 9 – 11 класаў.

Музей працуе з 10.00 да 17.30 – экспазіцыя да 17.00 – каса,
з аўторка па суботу.
Выходныя – нядзеля, панядзелак.

Квіткі:
2000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
3000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Экскурсія з паказам батлеечнага спектакля (кошт з групы):
15000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
17000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Экскурсія без паказа батлеечнага спектакля (кошт з групы):
10000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
12000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Паказ батлеечнага спектакля: 5000 руб.
Першая субота месяца – бясплатна.
Тэлефон для даведак: (8-017)-286-74-03.



®